Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 20

Гучныя чытаннi i майстар-клас для дзецей

Гучныя чытаннi i майстар-клас для дзецей
16 чэрвеня ў “Букашкіным доме” выдавецтва “Галіяфы” зладзіць імпрэзу для маленькіх чытачоў. Разам з мастачкай кнігі “Дом цікаўных казак” Аленай Сацута дзеці пабудуюць свой 3D-дом і паселяць туды папяровых герояў кнігі! А вядомая беларуская пісьменніца і аўтарка Надзея Ясмінска пачытае дзецям некалькі казачных гісторый.

Чакаем вас 16 чэрвеня а 11-й у кнігарні “Букашкін дом” (вул. Мсціслаўца, 24), але спачатку просім зарэгістравацца па нумары +375 29 160 50 20. Імпрэза будзе цікава дзецям ад 6 год.

“Дом цікаўных казак” ― дзіцячая  кніга з сучаснымі казкамі і папяровымі ілюстрацыямі. Зараз яе можна замовіць праз краўдфандынг са зніжкай 30%. Кніга складаецца з 10 гісторый, дзеі ў якіх адбываюцца ў сучасным свеце і таму дзеці могуць пазнаць у маленькіх героях сябе. Усе казкі даволі ёмістыя і кароткія ― тое, што трэба для чытання нанач і ўтульных вячорак з кнігай. Для таго каб праілюстраваць гэтую кнігу, мастачка Алена Сацута выразала і склеіла 1600 папяровых дэталей!