Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Чытанне "Суперкнігі пра Біла з Болаю" 23 чэрвеня 18:00

Чытанне "Суперкнігі пра Біла з Болаю" 23 чэрвеня 18:00
Тэатр “Лямцавая Батлейка” запрашае вас у нядзелю 23 чэрвеня а 18:00 на тэатралізаванае чытанне кніжкі шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”.

Напрыканцы 2017 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю”, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Да папяровай версіі ў 2019 годзе далучылася і аўдыё-кніга ў выкананні знакамітых актораў Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.

Гэтую гісторыю пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты  беларускі паэт Андрэй Хадановіч геніяльна завершаваў словы.

Радасныя клопаты, танцы, смех, пачуцце разгубленнасці, дыягназ дактароў, прыняццё і паразуменне – важныя моманты, запісаныя простымі словамі. А што адчуеце вы?

Узрост: 3+
Працягласць: 45 хвілін
Кошт: умоўна бясплатна (10 рублёў, на якія вы можаце купіць кнігі, каву, дэсерты)