Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 6 ліпеня 11:00

Ангельска-беларускія чытанні 6 ліпеня 11:00
У суботу, 6 ліпеня, аб 11:00 запрашаем на ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк!

Мы сустрэнемся, каб прачытаць гісторыю "Мама не дазваляе" Тэчара Хёрда / "Mama Don't Allow" by Thacher Hurd.
Гэта казка пра маладых музыкаў, якія гралі занадта гучна і якіх ледзь не з'елі кракадзілы!

What a racket! Too loud! Unbearable! Terrible! Dreadful! Yuk! - вось трошкі з таго, што мы будзем крычаць усе разам.

Наша сустрэча пачнецца па-беларуску і мы паступова пераключымся на ангельскую мову.

Узрост: для дзетак ад 5 гадоў.
Працягласць: 40-60 хвілін.
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі).