Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Сустрэча-прэзентацыя "Пінокіа" 14 ліпеня 17:00

Сустрэча-прэзентацыя "Пінокіа" 14 ліпеня 17:00
Пінокіа – сусветнавядомы казачны персанаж. Упершыню кніга пра Пінокіа можа з’явіцца і па-беларуску – праз краўдфандынг на платформе ulej.by.

З гэтай нагоды запрашаем на сустрэчу 14 ліпеня ў 17.00!

Вас чакае наступнае:
- пазнаёмімся з персанажам Пінокіа;
- даведаемся, якія прыгоды напаткалі драўлянага хлопчыка;
- прачытаем фрагменты казкі;
- праз ілюстрацыі крыху пазнаёмімся з архітэктурай Італіі і жывапісам;
- пагуляем у гульні;
- памалюем на старонках з кнігі пра Пінокіа.

Правядзе сустрэчу Юлія @yulia_hahulina, супрацоўніца выдавецтва “Галіяфы”.

Узрост: 7+
Працягласць: 1 гадзіна
Кошт: умоўна-бясплатна (5 рублёў, якія вы можаце патраціць на кнігі або каву).