Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 4 жніўня 11:00

Ангельска-беларускія чытанні 4 жніўня 11:00
У нядзелю 4 жніўня аб 11:00  запрашаем на чарговыя ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк!

Гэтым разам будзем чытаць кнігу пра Ката Піта – “Pete the Cat and His Four Groovy Buttons” / “Кот Піт і яго чатыры круцяцкія гузікі” Эрыка Літвіна. Гэта казка пра ката, які губляў гузікі, адзін за адным. Але сам не разгубляўся – спяваў песні! :)
Паспяваем і мы!

Goodness, no! Four minus one equals three. How many buttons are left? Stuff will come and stuff will go. Belly button! – вось меркаваны багаж, з якім мы будзем сыходзіць дадому.

Наша сустрэча пачнецца па-беларуску і мы паступова пераключымся на ангельскую мову. Чытанне разлічанае на дзетак 5-7 год.

Песню Ката Піта можна нават дома паслухаць – вось па гэтай спасылцы:
http://www.petethecatbooks.com/songs/

Працягласць: 40-60 хвілін.
Узрост: ад 5 гадоў.
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі).