Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 20

Игротека на белорусском языке 24 августа 18:00

Игротека на белорусском языке 24 августа 18:00
Чым больш любяць займацца нашы дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармалёва. А як жа вучоба? Веды?- скажаце вы. Адказ ёсць! А што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?! Прапануем вам са сваімі дзеткамі (ад 5 да 10 гадоў) пагуляць менавіта ў такія гульні!.. Яны навучаць вашых дзяцей беларускаму маўленню, пашыраць іх слоўнікавы запас, дапамогуць у развіцці ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.

Акрамя асалоды гульні на роднай мове, вы атрымаеце памятныя падаруначкі і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу выцінанкі-галоўнага героя гульняў. Чакаем вас!

Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па тэлефоне 8029-160-50-20