Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 14 жніўня 17:00

Ангельска-беларускія чытанні 14 жніўня 17:00
У сераду 14 жніўня а 17:00 запрашаем на чарговыя ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк.

Гэтым разам будзем чытаць  кнігу "The Watermelon Seed" by Greg Pizzoli/ "Кавуновая семка" Грэга Пізолі.

У гэтай гісторыі кракадзіл глытае семку - і пачынае з жахам уяўляць, што цяпер з ім будзе. Многія дзеткі пакутуюць ад падобных трывог, і варта пра іх перайманні пагаварыць усур'ёз.  Кракадзіл у сваіх фантазіях моцна перабольшвае ўсе страхі - настолькі, што нават самыя вялікія аматары папераймацца змогуць усміхнуцца. І, магчыма, разняволіцца.

Хочацца верыць, што пасля нашай сустрэчы дзеткі запомняць такія словы і цэлыя сказы, як, напрыклад:
Chomp, chomp, chomp!
Teeny tiny baby crocodile.
Gulp. Don't swallow a seed!
In my guts.
Grumble, grumble.
Here's the seed.
Never again!
A teeny tiny bite...

Наша сустрэча пачнецца па-беларуску, і мы павольна пераключымся на ангельскую. Чытанне разлічанае на дзетак 5-7 год.

Працягласць: 40-60 хвілін.
Узрост: 4+.
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі).