Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 20

Лiтаратурныя чытаннi 21 верасня 18:30

Лiтаратурныя чытаннi 21 верасня 18:30
21 верасня ў кнігарні "Букашкин Дом" выдавецтва “Галіяфы” зладзіць імпрэзу для маленькіх чытачоў!

Адбудуцца чытанні вершаў і вясёлыя літаратурныя гульні (пагадаем і павыцягваем "гісторыі")! Прыходзьце паслухаць ды пафантазюрыць разам з Верай Бурлак!

Сустрэча адбудзецца з нагоды збору сродкаў на выданне дзіцячае кнігі Веры Бурлак "ФАНТАЗЮРКІ". Чакаем вас 21 верасня а 18:30 у кнігарні "Букашкин Дом" (вул. Мсціслаўца, 24).

Уваход бясплатны, але каб усім было камфортна і хапіла месца, пажадана загадзя зарэгістравацца на мерапрыемства па нумары 8029-160-50-20.