Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Вясёлыя чытанні з Верай Бурлак 6 верасня 18:00

Вясёлыя чытанні з Верай Бурлак 6 верасня 18:00
У пятніцу 6 верасня а 18:00 чакаем вас на вясёлых чытаннях ад Веры Бурлак!

Вы пачуеце вершы з кнігі “Фантазюркі” пра тое, што знаходзіцца і жыве побач з намі: што спяваюць розныя машыны? адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Запрашаем аматараў пафантазіраваць – малых і вялікіх.

Зборнік вершаў “Фантазюркі” Веры Бурлак сёлета перамог у літаратурнай намінацыі прэміі Цёткі (https://ciotka.by/) як найлепшая беларускамоўная кніга для дзяцей і падлеткаў.

Узрост: 4+
Працягласць: 30 хвілінаў
Кошт: умоўна бясплатна (5 рублёў, на якія вы можаце купіць каву, дэсэрт ці кнігу)