Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 4 верасня 18:00

Ангельска-беларускія чытанні 4 верасня 18:00
У сераду 4 верасня а 18:00 запрашаем на чарговыя ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк: English Readings with Natalka.

Гэтым разам нас чакае кніга “Паветраны шар” Марджэры Прайсман / “Hot Air. The (mostly) true story of the first hot-air balloon ride” by Marjorie Priceman.

Мы пачнем нашую сустрэчу па-беларуску і павольна пераключымся на мову арыгіналу – будзе дзіўна, але камфортна і тым, хто ўжо пачаў вывучаць ангельскую, і тым, хто толькі збіраецца.

Галоўныя героі гэтай кнігі – качка, авечка і певень, якіх першымі выправілі ў першае падарожжа на першым паветраным шары, даўным-даўно, 19 верасня 1783 году, далёка-далёка, у Францыі. Але – самае галоўнае – яны вярнуліся з таго падарожжа. І ўсё пра яго расказалі.

Ці чулі Вы, як пеўні кукарэчуць па-ангельску?
Cock-a-doodle-doo!!! – вось так кукарэкаць будзем і мы, усе разам, на нашай сустрэчы, з усхваляваным пеўнем. А таксама паўтараць за аўтаркай такія словы і выразы, як:
This is their story / But enough about it / a sheep / a duck / a rooster / quack / baaaa / I heard it from… / a long, long time ago!

Узрост: 5+.
Працягласць: 40-60 хвілін.
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі).