Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 18 верасня 18:00

Ангельска-беларускія чытанні 18 верасня 18:00
У сераду 18 верасня а 18:00 запрашаем на чарговыя ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк / English Readings with Natalka.

Гэтым разам будзем чытаць кнігу “Дзе жывуць пачвары” Марыса Сендака / “Where the Wild Things Are” by Maurice Sendak.

Мы пачнем нашую сустрэчу па-беларуску і павольна пераключымся на мову арыгіналу – будзе дзіўна, але камфортна і тым, хто ўжо пачаў вывучаць ангельскую, і тым, хто толькі збіраецца.

Галоўны герой гэтай кнігі, Макс, не надта добра спраўляецца са сваімі эмоцыямі (знаёма!). І калі ён пагражае маці тым, што з’есць яе (бо ён жа ў касцюме ваўка!) – маці выпраўляе яго спаць без вячэры. Ён сыходзіць у падарожжа да дзікіх пачвар (у сваёй жа спальні!), становіцца іх каралём, адпраўляе іх спаць без вячэры, а яны крычаць яму, што з’ядуць яго (бо так яго любяць!) А калі ён вяртаецца назад – на стале яго чакае яшчэ гарачая… Што яго чакае – вы пачуеце на сустрэчы :) А яшчэ мы пакрычым і парычым – што тыя дзікія звяры. Па-ангельску, усе разам!

Узрост: 4+
Працягласць: 40-60 хвілін
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі)