Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 2 кастрычніка 18:00

Ангельска-беларускія чытанні 2 кастрычніка 18:00
У сераду 2 кастрычніка запрашаем на ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк. Як і раней, цікава будзе ўсім: і тым, хто ўжо пачаў вывучаць ангельскую мову, і тым, хто толькі збіраецца!

Гэтым разам нас чакае кніга “Не, Дэйвід!” Дэйвіда Шэнана / “No, David!” by David Shannon - гісторыя пра цяжкае слова “не” і жаданае слова “так”.

Дэйвід – неслух, яшчэ той. І мама вымушаная казаць яму “не” зноў і зноў, і зноў.
Don’t play with your food!
Not in the house!
Put your toys away!
Але на самае галоўнае пытанне, вядома, мама адкажа: Так, Дэйвід!

Прыходзьце, калі ласка, разам пагуляцца ў peacemakers і peacebreakers :)

Узрост: 4+
Працягласць: 40-60 хвілінаў
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі)