Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Сустрэча з Ліліяй Ілюшынай 20 кастрычніка 18:00

Сустрэча з Ліліяй Ілюшынай 20 кастрычніка 18:00
У нядзелю 20 кастрычніка а 18:00 запрашаем на сустрэчу з пісьменніцай Ліліяй Ілюшынай.

Што мы будзем рабіць? Чытаць фэнтэзі-раман "Ключ дарог"!

А дзеля чаго? Каб даведацца:
- як адрозніць зачараваны скарб ад звычайнага;
- якую манетку выбраць на шчасце;
- навучыцца плесці вузлы-амулеты (кажуць, яны могуць прывесці ў Краіну Дарог, дзе кожны можа знайсці свой лёс).

Запрашаюцца ўсе цікаўныя ў фэнтэзі, таямніцах і амулетах!

Узрост: 10+
Працягласць: 45 - 60 хвілін
Уваход вольны