Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Сустрэча з Аленай Масла 8 лістапада 18:30

Сустрэча з Аленай Масла 8 лістапада 18:30
У пятніцу 8 лістапада ў 18:30 запрашаем дзяцей 6-10 гадоў у балотную вандроўку разам з Аленай Масла, аўтаркай мастацка-пазнавальнай кнігі “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”.

Калі вы хочаце:
- здзейсніць вандроўку па балоце, застаючыся ва ўтульнай прасторы кнігарні,
- даведацца, як утварыліся беларускія балоты, чаму іх называюць “лёгкімі Еўропы” і як утвараецца торф,
- патрымаць у руках брыкет;
- памацаць мох;
- паспытаць журавіны і брусніцы;
- панюхаць баган;
- пазнаёміцца з міфалагічнымі балотнымі істотамі;
- навучыцца вязаць хатуль і зразумець, чаму не нап’ешся балотнай вадой,

то прыходзьце разам з дзецьмі на сустрэчу!

На ўтульным інтэрактыўным занятку мы будзем ствараць балота, навучымся гатаваць лусцікі, а яшчэ – кожны пасадзіць сваю сасну!

Кніга “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі” - лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Віталя Біянкі.

Узрост: 6 - 10 гадоў
Працягласць: 45 хвілін
Кошт: 10 рублёў, наяўнымі