Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 20

Спектакль тэатра «Лямцавая батлейка» 3 лiстапада 11:00

Спектакль тэатра «Лямцавая батлейка» 3 лiстапада 11:00
У суботу, 3 лістапада, а 11 гадзіне вы зможаце ўбачыць прэм’ерны спектакль тэатрыка “Лямцавая Батлейка” “Мама Му паранілася” па кніжцы шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва KOSKA).

Адкуль бярэцца гузак і чым яго лячыць? На дапамогу няшчаснай кароўке Маме Му спяшаецца яе лепшы сябар Крумкач. Але трапляе ў пастку спакусы – і ў яго баліць жывот. Ай-ё! Але не хвалюйцеся! Усё скончыцца добра! Галоўнае, каб сябар быў побач.

Перакладчыца Надзея Кандрусевіч будзе прысутнічаць і ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з ёй і атрымаць аўтограф.

Працягласць – 45 хвілін.
Кошт- 13 рублёў (толькі дзіцячы квіток).
Група не болей 12 дзяцей.

Для дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.