Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Кніжныя размовы 16 снежня 18:30

Кніжныя размовы 16 снежня 18:30
У панядзелак 16 снежня ў 18:30  адбудуцца чарговыя "Кніжныя размовы" - сустрэчы для тых, хто любіць чытаць і абмяркоўваць кнігі  па-беларуску.

Гэтым разам чытаем адну з самых чароўных кніг беларускай літаратуры - "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага. Казкі ды паданні, замалёўкі беларускай зімовай прыроды, глухія лясы і азёры паўночнай Беларусі - тое, што трэба, для каляднага настрою, якога часам бракуе ў мітуслівай штодзённасці.

Завітвайце! Будзем знаёміцца, дзяліцца ўражаннямі і меркаваннямі, а таксама вырашаць, што чытаць у новым годзе :)

Працягласць: 1,5 - 2 гадзіны.
Кошт: умоўна-бясплатна (5 рублёў, на якія вы можаце купіць каву, дэсэрт ці кнігу).