Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 18 снежня 18:30

Ангельска-беларускія чытанні 18 снежня 18:30
У сераду 18 снежня ў 18:30 запрашаем дзетак ад 4 гадоў на чарговыя ангельска-беларускія чытанні з выкладчыцай і пісьменніцай Наталкай Харытанюк!

Гэтым разам мы пачытаем кнігу "Хакейная майка" Рока Кар'е / The Hockey Sweater by Roch Carrier - старую добрую канадскую гісторыю пра хлопчыка, які вельмі любіў гуляць у хакей, але аднойчы ўзяў і вырас са сваёй хакейнай майкі. І пра тое, што было, калі маме, памылкова, даслалі майку зусім не той каманды.

Кніга стварае надзвый утульны зімовы настрой, таксама цешыць адмысловым гумарам (малітва галоўнага героя напрыканцы!).

Чытаючы гісторыю, мы пазнаёмімся з хакейнымі словамі па-ангельску: даведаемся, як называюцца клюшка і шайба, коўзанка, канькі, брама і, вядома, хакейная майка :)

Узрост: 4+
Працягласць: 40-60 хвілінаў
Кошт: 10 рублёў (наяўнымі)