Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 16+ 22 снежня 17:00

Ангельска-беларускія чытанні 16+ 22 снежня 17:00
У нядзелю 22 снежня а 17:00 запрашаем на незвычайныя беларуска-ангельскія чытанні з выкладчыцай і пісьменніцай Наталкай Харытанюк!

Ужо больш чым год бацькі, якія водзяць дзетак на чытанні, жартам ці паўжартам кажуць, што і самі слухаюць казкі ды бяруць для сябе нешта карыснае з ангельскай мовы. Так і з'явілася гэтая ідэя - правесці чытанні для дарослых. Уявіце, вы пачнеце слухаць казку па-беларуску і неўзабаве там пачнуць прамаўляцца  словы, фразы і цэлыя пасажы па-ангельску :)

Галоўнае - дазволіць сабе быць як дзеці і верыць, што вы ўсё, што трэба, зразумееце!

Чытанні разлічаныя на тых, хто валодае мовай на ўзроўні Elementary - Pre-Intermediate.

Гісторыя - калядная і чароўная: пра хлопчыка, які пачаў сумнявацца ў цудах, але пасля паверыў у іх; і пра пякучае адчуванне самоты, калі вяртаешся ў рэчаіснасць ды разумееш, што згубіў адзіны напамін пра цуды; і пра шчасце Другога Шанцу, калі гэты напамін сам знаходзіць цябе, ужо тут, у чалавечым свеце.

Узрост: 16+
Працягласць: каля гадзіны
Кошт: 10 рублёў, наяўнымі