Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 21

Ангельска-беларускія чытанні 15 студзеня 18:00

Ангельска-беларускія чытанні 15 студзеня 18:00
У сераду 15 студзеня а 18:00 запрашаем на чарговыя ангельска-беларускія чытанні з Наталкай Харытанюк!

Гэтым разам мы пачытаем старую добрую гісторыю пра Трусіка Пітэра "З Днём Народзінаў!" / Happy Birthday from A Peter Rabbit Tale.

Чаму Пітэр у свой Дзень Народзінаў адчувае сябе зусім не Birthday-ish? Бо ні ў кога няма часу пагуляцца з ім. Сястрычкі, як толькі ён заспеў іх picking flowers, паўцякалі. Прыяцель нешта сабе майстраваў, sitting on a tree stump, але, пабачыўшы Пітэра, даў лататы. Маці на кухні так завіхалася, што толькі і было чуваць CLANG! CRASH! SMASH! Гэта the worst birthday ever, вырашыць Пітэр у роспачы.

Але нешта здарыцца - і шчасце разальецца па Пітэры, ад fluffy puffy tail да самых кончыкаў ягоных доўгіх velvety ears. Прыходзьце даведацца - што і вывучыць некалькі карысных слоў і выразаў пра найлепшую Birthday Party Ever!

Узрост: 4+
Працягласць: 45-60 хвілін
Кошт: 10 рублёў, наяўнымі