Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 20

Пераднавагодняя iмпрэза

Пераднавагодняя iмпрэза
15 снежня ў «Букашкіным доме» стваральніцы кнігі «Дом цікаўных казак» Надзея
Ясмінска (аўтарка) і Алена Сацута (мастачка) зладзяць пераднавагоднюю імпрэзу
для маленькіх чытачоў.
Надзея Ясмінска пачытае дзецям казку «Бясхвост і Аднавушка», падзеі якой
адбываюцца ў навагодні час.
А разам з мастачкай кнігі Аленай Сацута , якая працуе у тэхніцы папяровага
калажу, дзеці і іх бацькі створаць навагоднюю папяровую маску героя казкі.
Усіх ахвотных чакаюць 15 снежня а 11-й гадзіне ў кнігарні «Букашкін дом» (вул.
Мсціслаўца, 24).
Імпрэза будзе цікавая дзецям ад 6 год. Група
не больш за 12 чалавек.
«Дом цікаўных казак» — дзіцячая кніга з яскравымі казкамі і папяровымі
ілюстрацыямі. Кніга складаецца з 10 гісторый, дзеі ў якіх адбываюцца ў сучасным
свеце і таму дзеці могуць пазнаць у маленькіх героях сябе. Усе казкі даволі
ёмістыя і кароткія - тое, што трэба для чытання нанач і ўтульных вячорак з кнігай.
Для таго каб праілюстраваць гэтую кнігу, мастачка Алена Сацута выразала і
склеіла 1600 папяровых дэталяў!