Минск, Мстиславца, 24     с 10 до 20

Сустрэча-размова з перакладчыцай Надзяй Кандрусевіч 31.01 18.00

Сустрэча-размова з перакладчыцай Надзяй Кандрусевіч 31.01 18.00
У чацвер, 31 студзеня, а 18.00 адбудзецца сустрэча-размова з перакладчыцай са шведскай мовы Надзяй Кандрусевіч пра кнігу Юі Вісландэр "Ёрдзіс", якая выйшла ў мінулым годзе ў выдавецтве Koska. 
Паразмаўляем пра кнігу, гісторыю яе напісання і пераклад, пачытаем урыўкі ўголас і напрыканцы прапануем зрабіць паштоўку для Ёрдзіс, якія мы адправім у Швецыю аўтарцы кнігі Юі Вісландэр.

Група: 12 дзяцей, узрост 5-12г.
Кошт: умоўна-бясплатна, мінімальны чэк на чалавека не менш 5 рублёў, якія вы можаце патраціць на кнігі або каву.